Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Магілёўскаму Сафронію з 20-годдзем архіерэйскай хіратоніі

04 лютага 2021

top.jpg

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія з 20-годдзем архіерэйскай хіратоніі.

Яго Высокапраасвяшчэнству, Высокапраасвяшчэннейшаму Сафронію, архіепіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Прыміце шчырыя віншаванні са знамянальнай датай у вашым жыцці — 20-годдзем архіерэйскай хіратоніі.

Прыняўшы ў маладосці цвёрдае рашэнне прысвяціць сябе Богу, Вы паступілі ў Ленінградскія духоўныя школы, пасля заканчэння якіх былі прыняты ў лік браціі Успенскага Жыровіцкага манастыра. Неўзабаве Вы прынеслі манаскія зарокі, былі рукапаложаны ў сан іерадыякана, а затым і іераманаха, і неслі розныя адказныя послухі.

Вялікадаравіты Гасподзь, угледзеўшы Вашу стараннасць, спадобіў Вас епіскапскага жэрабя і зрабіў пераемнікам святых апосталаў. Многія гады Вы здзяйсняеце архіерэйскае служэнне на старажытнай Магілёўскай і Мсціслаўскай кафедры, дзе прапаведуеце Евангелле «з усёю адва́гаю» (Дзеі. 28:31), нястомна заклікаў паству да спраў любові і міласэрнасці.

Малітоўна жадаю Вам моцнага здароўя, душэўнага міру і шчодрай дапамогі Божай у далейшай працы на карысць Святога Праваслаўя.

З любоўю ў Хрысце Іісусе

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Патрыярхія.ru / Сhurch.by