Патрыяршы Экзарх наведаў цырымонію адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску

05 кастрычніка 2017

4 кастрычніка 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў урачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам.

Удзел у мерапрыемстве прынялі: арцыбіскуп Джавані Анджэла Беччу, намеснік Дзяржаўнага сакратара Ватыкана; Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь; арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі нунцый у Беларусі; мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі; Рыгор Абрамовіч, галоўны равін Рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі; муфтый Абу-Бекір Шабановіч, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі; Леанід Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; архімандрыт Васіян (Змееў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; іерэй Святаслаў Рагальскі, старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла»; прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

Па завяршэнні афіцыйнай часткі для гасцей была праведзена экскурсія па будынку Апостальскай нунцыятуры.

Church.by

Фотарэпартаж