Ганаровы Патрыяршы Экзарх наведаў гродзенскі манастыр Нараджэння Багародзіцы
30 ліпеня 2017Мітрапаліт Філарэт зноў наведаў Гродзенскі жаночы манастыр Наражэння Багародзіцы, маліўся за Бажэственнай літургіяй і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн.
Па заканчэнні літургіі Яго Высокапраасвяшчэнства сардэчна вітала настаяцельніца ігумення Гаўрыіла і ўручыла архіпастыру ікону Божай Маці «Замілаванне».
Уладыка з радасцю прыняў абраз Прасвятой Багародзіцы, благаславіў ім усіх людзей, якія маліліся ў храме, і пажадаў усім апекі і заступніцтва ад Царыцы Нябеснай.
Па заканчэнні літургіі, у ігуменскай трапезнай Уладыку віталі моладзевы манастырскі хор і ансамбль скрыпачоў пры Гродзенскай абіцелі.