Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу фатаграфій аб праваслаўнай веры, праваслаўнай Царкве і праваслаўнай культуры OrthPhoto Awards

11 жніўня 2021

1.jpg

10 жніўня 2021 года ў Цэнтры праваслаўнай культуры горада Беластока ў Польшчы адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў Міжнароднага конкурсу OrthPhoto Awards.

«OrthPhoto Awards — гэта не толькі фотаконкурс, які прадстаўляе працы як прафесіяналаў, так і аматараў, гэта таксама мерапрыемства, на якім, як мы спадзяемся, праваслаўныя вернікі з усіх куткоў планеты змогуць расказаць пра свае культурныя традыцыі і, вядома ж, пра веру ў Госпада нашага Іісуса Хрыста», — адзначае Аляксандр Васілюк, кіраўнік праекта Orthphoto.net.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 650 фатографаў з амаль 30 краін свету. Па сямі намінацыях было прадстаўлена больш за 4500 фотаздымкаў, якія распавядаюць аб Праваслаўі ў 35 краінах.

Сярод прадстаўленых фота члены журы ў катэгорыі COVID-19 адзначылі працу фатографа з Беларусі Ігара Мацвеева.

c-06.jpg

Міжнароднае журы складалася з 21 чалавека, якія сустрэліся анлайн перад нялёгкай задачай аналізу і адбору лепшых работ. У склад журы ўвайшоў кіраўнік фотаслужбы прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі іерэй Ігар Палкін. Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымалі прызы. Лепшыя фатаграфіі будуць прадстаўлены на выставе і ўвойдуць фотаальбом «Фарбы Праваслаўя», які выпусціць Выдавецкі аддзел Польскай Праваслаўнай Царквы.

3.jpg

Лепшыя конкурсныя работы размешчаны сайце Міжнароднага конкурсу OrthPhoto Awards.

 awards.orthphoto/Church.by