«Свята мандарынаў» правёў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы

30 снежня 2020

top.jpg

«Святам мандарынаў» 26 снежня 2020 года завяршыліся снежаньскія тыдні для інвалідаў, праведзеныя Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Снежаньскія тыдні для інвалідаў — гэта чарада разнастайных творчых мерапрыемстваў, якія дапамагаюць інтэграцыі людзей з асаблівасцямі здароўя ў розныя аспекты паўсядзённага жыцця.

Яркай падзеяй снежаньскіх тыдняў стаў марафон Экзаршага інклюзіўнага хору «Радасць душы» — «Інклюзія ў кожнае сэрца». Падтрымалі марафон: прыход храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў г. Мінску, Мінская абласная арганізацыя ГА «БелТІЗ», Міжнародны дабрачынны фонд Юрыя Розума ў СНД і ЕС, а таксама Event Studio BON.

У марафоне прынялі ўдзел дзеці, бацькі, настаўнікі і іншыя неабыякавыя людзі. У намінацыі «Гісторыя інклюзіўнага сяброўства» па выніках галасавання перамагла відэагісторыя валанцёрскага клуба «Крыніца дабра» ДУА «Негарэльская сярэдняя школа №1». Пераможцам у намінацыі «Інклюз і я» стала студэнтка Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Крывянок Вольга. Яна размясціла свой пост у Instagram і набрала больш за ўсіх лайкаў. У намінацыі «Інклюзія ў творчасці — творчасць у інклюзіі» экспертны савет вызначыў адразу трох пераможцаў. Гэта праекты рэгіянальнага інклюзіўнага фестывалю «Мір у тваім сэрцы» — ДУА «Мірская школа мастацтваў», дабрачыннага канцэрта Анастасіі Гуранковай — УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» (сектар педагагічнай практыкі) і дабрачыннай акцыі «Дзякую» — ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска». Праекты пераможцаў атрымаюць дапамогу ў іх рэалізацыі пры падтрымцы прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў г.Мінску, мінскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ», Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума ў СНД і ЕС і Event Studio BON.

Арганізатары снежаньскіх тыдняў для інвалідаў дзякуюць усім за ўдзел, увагу і падтрымку.

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі / Church.by