Старшыня СІНФА БПЦ прыняў удзел у круглым стале, прысвечаным ролі медыя ў павышэнні прэстыжу мацярынства

12 кастрычніка 2017

top.jpg

12 кастрычніка 2017 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы (Мінск) адбыўся круглы стол на тэму «Аб павышэнні ролі СМІ ў вырашэнні актуальных пытанняў паляпшэння здароўя жанчын, умацавання сямейных каштоўнасцяў, прапагандзе здаровага ладу жыцця».

За круглым сталом сабраліся: Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, першы намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Сітнікава, парламентарыі, навукоўцы, прадстаўнікі сферы сацыяльнай абароны, а таксама старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін і в. а. прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

6.JPG

Сустрэча прайшла напярэдадні Дня маці, які ў нашай краіне адзначаецца 14 кастрычніка, супадаючы са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Усе удзельнікі круглага стала сышліся ў меркаванні, што без павагі да мацярынства немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнацэннае развіццё дзяржавы.

Жаночае здароўе і жаночая самарэалізацыя, пошук «залатой сярэдзіны» паміж жаночай прывабнасцю, мацярынствам і кар'ерай, ролю традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве, дзяржаўныя праграмы падтрымкі мацярынства і дзяцінства — гэта і многае іншае абмяркоўвалася на круглым стале.  

Church.by