Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы выступіў перад слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
05 мая 20174 мая 2017 года перад слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь выступіў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, доктар тэалогіі протаіерэй Сергій Лепін.
Царква перад абліччам выклікаў сучаснага свету, хрысціянства і мас-медыя, асаблівасці заканадаўства Беларусі ў частцы рэгулявання ўзаемаадносін канфесій і дзяржавы — гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся на сустрэчы.