Старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі наведаў Акадэмію музыкі
09 красавіка 20219 красавіка 2021 года ў актавай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася сустрэча са студэнтамі протаіерэя Фёдара Поўнага, старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі.
Мерапрыемства прайшло ў рамках цыкла сустрэч са студэнтамі «Дыялогі аб культуры». Гутарку адкрыла Кацярына Мікалаеўна Дулава, прафесар, рэктар БДАМ. Яна сказала пра неабходнасць развіцця духоўнага ўспрымання ў кожнага чалавека, асабліва ў людзей мастацтва. Таксама на думку рэктара для паспяховага прафесійнага росту музыканта неабходна выхаванне маральнага стрыжня. У святле сказанага айцу Фёдару было прапанавана паразважаць на тэму «Пра веру, культуру, Бацькаўшчыну».
Айцец Фёдар указаў на сувязь музыкі і вобразу Божага ў чалавеку. Ён распавёў пра механізмы творчага працэсу ў душы чалавека, аб цяжкасцях і падводных камянях духоўнага жыцця. Вялікую ўвагу надаў пытанням духоўнай чысціні і важнасці аддалення ад спакусаў намерамі. Творчы дар даецца чалавеку не толькі для сябе, а для служэння людзям, сваёй Айчыне — падкрэсліў протаіерэй — і той, хто аддае свой талент і сваю творчасць блізкім, атрымлівае дапамогу ад Бога больш, чым у стокроць.
Складаныя пытанні сучаснай маральнасці, гістарычнай праўды, патрыятызму, ролі і месца творчай асобы ў культуры і гісторыі краіны выклікалі жывое абмеркаванне ў вялікай канцэртнай зале Акадэміі музыкі.
У завяршэнне гутаркі, выкладчыкі і студэнты выказалі словы ўдзячнасці айцу Фёдару за зносіны і пажаданні натхнення сучаснай творчай моладзі.