Прадстаўнік Выдавецкага савета БПЦ прыняў удзел у семінары для куратараў асветніцкага праекта «Радасць Слова»
31 студзеня 2019У рамках XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў 28 студзеня 2019 года ў Выдавецкім Савеце Рускай Праваслаўнай Царквы прайшоў семінар для епархіяльных куратараў асветніцкага праекта «Радасць Слова».
Асноўным дакладчыкам семінара выступіў вядучы спецыяліст Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы, куратар праекта «Радасць Слова» свяшчэннік Андрэй Сцяпанаў. У семінары прынялі ўдзел памочнік старшыні Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы іераманах Макарый (Камагораў), генеральны дырэктар Асацыяцыі «Праваслаўная кніга», член Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы Аляксей Галавін, генеральны дырэктар групы кампаній «Праваслаўная Паўднёвая Русь» Сяргей Някрасаў, прадзюсар Аляксандр Палякоў, а таксама куратары выстаў «Радасць Слова» ад епархій, у якіх запланавана рэалізацыя праекта ў 2019 годзе.
Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў мерапрыемстве прыняла ўдзел сакратар Выдавецкага савета БПЦ Тамара Самайлюк. Па прапанове мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента, старшыні Выдавецкага савета РПЦ, і па рашэнню Сінода Беларускага Экзархату выстава-форум «Радасць Слова» пройдзе ў кастрычніку 2019 года (журнал Сінода БПЦ № 64 ад 11.12.2018) у БПЦ. У сувязі з гэтым важны вопыт правядзення такіх форумаў у епархіях РПЦ.
У пачатку работы семінара прысутным была прадэманстравана відэа-прэзентацыя праекта «Выстава-форум «Радасць Слова». Затым святар Андрэй Сцяпанаў павітаў удзельнікаў, расказаў аб мэтах і задачах арганізатараў выстаў «Радасць Слова».
Іераманах Макарый (Камагораў) распавёў аб асноўных напрамках дзейнасці Выдавецкага савета і мэтавай аўдыторыі праекта «Радасць Слова». Таксама дакладчык звярнуў увагу на неабходнасць больш поўнага выкарыстання сацыяльных сетак і мэсэнджэраў у мэтах інфармавання і пашырэння ахопу аўдыторыі пры правядзенні асветніцкіх мерапрыемстваў.
Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Праваслаўная кніга» Аляксей Галавін звярнуў увагу на важнасць каардынацыі працы епархіяльных прэс-служб і рэгіянальных СМІ ў правільным і своечасовым інфармаванні аб праекце, а таксама распавёў аб правядзенні выставы «Радасць Слова» ў рэгіёнах і епархіях, якія ўжо ўвайшлі ў геаграфію праекта.
Сяргей Някрасаў, генеральны дырэктар групы кампаній «Праваслаўная Паўднёвая Русь», падзяліўся вопытам сумеснай працы з Выдавецкім саветам і епархіямі Рускай Праваслаўнай Царквы ў рамках арганізацыі і правядзення выставы-форуму «Радасць Слова» і адзначыў перавагі падобнага партнёрства.
Прадзюсар і рэжысёр Аляксандр Палякоў зрабіў паведамленне аб літаратурна-музычным спектаклі «Табе, найвышэйшай Ваяводзе. Запіскі афганца» паводле матываў кнігі лаўрэата Патрыяршай літаратурнай прэміі Віктара Мікалаева «Жывы ў дапамозе». Пастаноўка зроблена на сінтэзе літаратуры, музыкі і тэатральнага мастацтва, у ёй удзельнічаюць прафесійныя акцёры і спевакі. Рэжысёр адзначыў, што гледачы ўжо цёпла прынялі спектакль у Маскве (зала царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля), Краснадары (дзяржаўная філармонія), Калузе (дзяржаўная філармонія), Варонежы, Каўказскіх Мінеральных Водах (дзяржаўная філармонія), Самары (акадэмічны тэатр оперы і балета) і іншых гарадах.
Прысутныя абмеркавалі пытанні правядзення выставы «Радасць Слова» на месцах, унеслі прапановы па рэалізацыі праекта і пашырэнні яго дзейнасці.