Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Апека Царквы над псіхічнахворымі»

15 лістапада 2018

top.jpg

13-14 лістапада ў горадзе Маскве прайшла міжнародная канферэнцыя «Апека Царквы над псіхічнахворымі», у якой па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прынялі ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ протаіерэй Кірыл Шолкаў і выканаўчы сакратар Саюза сястрыцтваў міласэрнасці БПЦ Алена Яўгенаўна Зянкевіч.

Канферэнцыя адбылася ў Аддзеле знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Ініцыятарам яе правядзення па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла выступіла Камісія па царкоўнай асвеце і дыяканіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, суарганізатарамі з'яўляюцца АЗЦС і Варонежская мітраполія пры падтрымцы Міжнароднага фонду «Дапамога Царкве ў патрэбе» (Kirche in Not). У працы канферэнцыі прынялі ўдзел святары, псіхіятры, эксперты з Грэцыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Італіі, спецыялісты Навуковага цэнтра псіхічнага здароўя РАН і іншыя.

Мадэратар форуму мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій, адкрываючы сустрэчу, адзначыў, што ў савецкі перыяд Царква была выключаная з усіх сфер грамадскага жыцця; былі ўзведзены перашкоды паміж Царквой і медыцынай — асабліва той, якая займаецца псіхічнахворымі людзьмі. Цяпер людзі, якія сутыкнуліся з праблемай псіхічных захворванняў, не саромеюцца звяртацца да святароў па дапамогу. Пры падрыхтоўцы канферэнцыі, адзначыў архіпастыр, былі выкарыстаныя матэрыялы, напрацаваныя да рэвалюцыі ў сферы супрацоўніцтва паміж Царквой і медыцынай.

— Нам трэба будзе ўцягнуцца, каб не адстаць, каб паказаць свой вопыт, — падкрэсліў мітрапаліт Сергій. Ён указаў на «прастору сумеснай адказнасці паміж духавенствам і медыцынскімі работнікамі» і прывёў дадзеныя СААЗ аб росце колькасці людзей з псіхічнымі захворваннямі. Мітрапаліт адзначыў важнасць гэтай канферэнцыі і для рэлігійнай адукацыі — падрыхтоўкі духавенства па пытаннях пастырскай псіхалогіі і псіхіятрыі. Іерарх падзякаваў братам і сёстрам, прадстаўнікам канфесій, якія прыехалі з розных краін, каб падзяліцца сваімі разважаннямі па гэтай тэме.

Удзельнікаў канферэнцыі вітаў таксама старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці і кіраўнік камісіі па бальнічнаму служэнню Рускай Праваслаўнай царквы епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, які выказаў надзею на практычныя вынікі Форуму.

Пётр Гумянюк, кіраўнік Рускага аддзела фонду «Дапамога Царкве ў патрэбе», які ўжо 25 гадоў супрацоўнічае з Рускай Праваслаўнай Царквой, падзякаваў арганізатарам канферэнцыі і патлумачыў, чаму фонд прымае ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Па выніках гістарычнай сустрэчы Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася ў 2016 годзе ў Гаване, была створана праваслаўна-каталіцкая рабочая камісія, якая падтрымлівае ініцыятывы ў двух кірунках. Першы — салідарнасць з гнанымі хрысціянам на Блізкім Усходзе, перш за ўсё ў Сірыі; і другі — «агульнахрысціянскія каштоўнасці, дзе шмат агульнага, дзе можна будаваць масты і аб'ядноўваць намаганні». З праваслаўнага  боку  працу гэтай камісіі курыруе мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, з каталіцкага — ардынарый архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве арцыбіскуп Павел Пеццы. Працоўны калектыў гэтай групы: з праваслаўнага боку — Маргарыта Нелюбава, з каталіцкага — Джавана Паравічыні, а ад фонду Kirche in Not — сам Пётр Гумянюк. За два гады ўжо было праведзена шмат мерапрыемстваў, прысвечаных душпастырству ў крызісных сітуацыях. Год таму ў Санкт-Пецярбургу быў праведзены семінар, прысвечаны праблемам залежнасці, а месяц таму яго працягам стала міжнародная канферэнцыя па праблемах залежнасці. Пётр Гумянюк падзякаваў мітрапаліту Сергію за прадстаўленую прадстаўнікам канфесій магчымасць сабрацца, пазнаёміцца, абмяняцца вопытам.

У рамках першага пасяджэння абмяркоўваліся пытанні: «Скажэнне духоўнага жыцця пры душэўных захворваннях: крытэрыі здаровай веры», «Уплыў рэлігійнага жыцця на псіхічна хворых: успрыманне хворымі царкоўных таінстваў, трэб, шанавання абразоў і святынь, паломніцкіх паездак», «Псіхічныя захворванні і апантанасць».

З дакладам «Паталагічная рэлігійнасць у псіхічных хворых» выступіла Вольга Барысава, вядучы супрацоўнік аддзела асаблівых форм псіхічнай паталогіі Навуковага цэнтра псіхічнага здароўя РАН. Дакладчыца прадставіла вынікі навуковага даследавання «Псіхічных расстройстваў з рэлігійнай фабулай», адзначыўшы, што амаль усе пацыенты былі накіраваны да іх святарамі. Даследаванне было праведзена з мэтай выдзялення, апісання, аналізу гэтага віду псіхічных расстройстваў. Было абследавана 857 хворых, з іх праявы паталагічнай рэлігійнасці былі выяўлены ў 38 %. Прыкметы захворванняў: дакучлівыя рэлігійныя рытуалы, анарэксія па рэлігійных перакананнях, дэпрэсіі з рэлігійнымі ідэямі грахоўнасці, сверхцэнныя рэлігійныя паводзіны і іншыя.

Доктар Марыя Тэрэза Ферла, галоўны ўрач комплексу «Аператыўная група судовай псіхіятрыі аддзела псіхічнага здароўя бальніцы Болат (Мілан), прафесар фенаменалагічнай псіхапаталогіі ў Міланскім універсітэце - Бикокка, эксперт-псіхіятр суда Мілана, прадставіла даклад «Уклад фенаменалагічнай псіхапаталогіі ў псіхіятрыю з чалавечым і хрысціянскім абліччам». Дакладчыца распавяла пра новую школу ў псіхіятрыі, у аснове якой ляжыць прачытанне фенаменалогіі, а заснавальнікам з'яўляецца Карл Ясперс, які толькі год быў псіхіятрам, а 50 гадоў - філосафам. Замежная госця распавяла пра ўклад фенаменалогіі ў новае ўяўленне аб лячэнні, якое становіцца «сустрэчай паміж дзвюма асобамі», а хвароба не з'яўляецца больш перашкодай, а становіцца досведам, у той час як тэрапія — «сустрэчай лёсаў». Дакладчыца надала ўвагу таксама практыцы «абшчыннай псіхіятрыі».

З дакладам «Успрыманне псіхічна хворымі людзьмі царкоўных таінстваў: Споведзі, Еўхарыстыі і Елеасвячэння» выступіў манах Дасіфей (Гарбачэўскі), магістр багаслоўя, урач-эндакрынолаг, насельнік манастыра Раду-Водэ (Румынія). У аснову дакладу лёг вопыт протасінгела Юсціна, які акармляе Інстытут псіхіятрыі - бальнічную ўстанову, што спецыялізуецца на лячэнні хворых на шызафрэнію. Распавёўшы пра асаблівасці споведзі, прычашчэння розных катэгорый хворых, дакладчык адзначыў, што сам духаўнік «павінен быць падрыхтаваны», часцей прымяняць да сябе таінства споведзі, ён павінен быць падобна духаўніку манастыра. Што тычыцца споведзі, то ў большасці пацыентаў пасля яе назіраецца станоўчае працяканне хваробы, зніжэнне абвастрэнняў.

Протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў, рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта, у дакладзе «Псіхічныя захворванні і апантанасць» звярнуўся да евангельскіх тэкстаў, вучэння святых айцоў пра душу, якая неспасціжная, паколькі чалавек недасягальны як вобраз Божы. Навукі пра душу як такую не існуе, адзначыў дакладчык, але захворванні звязаны з пачуццямі чалавека. Духоўныя хваробы часта пераходзяць у душэўныя (калі чалавек не каецца), і душэўнае прыводзіць да духоўнага. Самым цяжкім выпадкам з'яўляецца апантанасць нячыстай сілай, і адна з яе прыкмет — рэакцыя на святыню, сказаў айцец Уладзімір. Кожнаму чалавеку неабходная перш за ўсё евангельская любоў, - падкрэсліў свяшчэннік.

Рыгор Капейка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Навуковага цэнтра псіхічнага здароўя РАН, прадставіў даклад «Трызненне апантанасці пры псіхічных хваробах», у якім паказаў, як апантанасць становіцца маскай псіхічнага захворвання.

Святар Хасэ Вегас, выкладчык каталіцкай вышэйшай семінарыі «Марыя — Царыца апосталаў», ліцэнцыят тэалогіі і філасофіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, працягнуў тэму адрознівання апантанасці і псіхічных захворванняў, абапіраючыся на вопыт Рымска-Каталіцкай Царквы. У выпадку псіхічнага захворвання чалавек у паталагічным стане знаходзіцца пастаянна. У выпадку дзеяння д'ябла чалавек па-за крызісам можа весці нармальнае жыццё. Псіхічныя сімптомы паляпшаюцца ад прыняцця лекаў, а ў выпадку апантанасці ад лекаў паляпшэння няма - яно адбываецца ў выніку экзарцызму. Усяго ў практыцы святара Хасэ Вегаса было 4-5 выпадкаў апантанасці. Але калі людзі пакутуюць толькі псіхічнымі захворваннямі, яны ўсё роўна маюць патрэбу ў нашай дапамозе, адзначыў дакладчык. Вельмі важным з'яўляецца ўзаемаразуменне ўрача і святара: прафесіяналы павінны быць супрацоўнікамі экзарцыста, членамі яго «каманды», а «гэтае супрацоўніцтва з'яўляецца цяжкім», адзначыў айцец Хасэ.

У рамках канферэнцыі абмяркоўвалася пытанне выкладання пастырскай псіхіятрыі для свяшчэннікаў і для студэнтаў духоўных школ. Васіль Каляда, прафесар кафедры практычнага багаслоўя ПСЦГУ, намеснік дырэктара Навуковага цэнтра псіхічнага здароўя РАН, распавёў аб канцэпцыі курса пастырскай псіхіятрыі, заснавальнікамі якога з'яўляюцца архімандрыт Кіпрыян (Керн) і Дзмітрый Мелехаў, і аб практыцы яго выкладання ў ПСЦГУ. Курс разлічаны на 102 гадзіны, заняткі праходзяць у цэнтры псіхічнага здароўя, уключаюць у сябе гутаркі з хворымі, абмеркаванні, дэталёвае вывучэнне захворванняў.

Прафесар кафедры псіхіятрыі Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава Яўген Курасаў выступіў з дакладам «вопыт душапапячыцельскай працы ва ўніверсітэцкай псіхіятрычнай клініцы: работа з хворымі, персаналам і студэнтамі-медыкамі». 

14 лістапада праца канферэнцыі была прысвечана тэмам: «Пастырская дапамога асобам з суіцыдальнымі паводзінамі», «Асаблівасці пастырскай працы з розным кантынгентам псіхічных хворых», «Ці існуюць метады псіхатэрапіі, не сумяшчальныя з хрысціянскім веравучэннем?». У рамках пасяджэнняў былі запланаваны выступленні загадчыка кафедры псіхіятрыі Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава, галоўнага псіхіятра Міністэрства абароны Расіі У. К. Шамрэя («Асаблівасці душапапячэння над асобамі з суіцыдальнымі паводзінамі»), магістра Оксфардскага ўніверсітэта, доктара філасофіі Лонданскага ўніверсітэта Пітэра Колмана (Вялікабрытанія «Рэлігійнасць і псіхапаталогія ў сталым узросце»), святара Хасэ Калома Гомеса (Іспанія; «Псіхічныя захворванні і духоўнае жыццё пацыента: пастырскае акармленне псіхічнахворых ў сучаснай сістэме аховы здароўя»), клірыкаў бальнічнага храма ў гонар іконы Божай Маці «Ацаляльніца» пры навуковым цэнтры псіхічнага здароўя РАН протаіерэяў Віктара Гусева і Ільі Адзякова («Асаблівасці пастырскага акармлення хворых у псіхіятрычнай клініцы»), псіхіятра і багаслова доктара Петэра Ферхагена (Нідэрланды; «Рэлігійныя стратэгіі дапамогі псіхічным хворым»), выкладчыка каталіцкай вышэйшай Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Карагандзе, доктара багаслоўя, супрацоўніка Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта ксяндза Аляксандра Пасацкага (Казахстан «Псіхатэрапеўтычныя практыкі або акультысцкія ініцыяцыі? Практыкі псіхатэрапіі, не сумяшчальныя з хрысціянскім светапоглядам»).

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне яе матэрыялаў, паведамляе «Благовест-Инфо»

Church.by