Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у трэцяй інтэрнэт-канферэнцыі праваслаўных моладзевых арганізацый Еўропы
15 мая 201712 мая 2017 года адбылася трэцяя інтэрнэт-канферэнцыя праваслаўных моладзевых арганізацый Еўропы. Мерапрыемства было праведзена Сінадальным аддзелам па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы, які прадстаўлялі каардынатар моладзевай працы ў блізкім і далёкім замежжы святар Васіль Радзівонаў і кіраўнік упраўлення па сувязях з епархіямі святар Аляксій Салаўёў, і камісіяй па справах моладзі Віленска-Літоўскай епархіі, якую прадстаўляў старшыня моладзевай камісіі Канстанцін Лазукін.
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Латвійскай Праваслаўнай Царквы, Эстонскай Праваслаўнай Царквы, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Калінінградскай і Чарняхоўскай епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, а таксама Польскай Праваслаўнай Царквы.
Канферэнцыя была прысвечана пытанням арганізацыі пры ўдзеле Рускай Праваслаўнай Царквы летняга адпачынку дзяцей і падлеткаў. Кіраўнікі епархіяльных моладзевых аддзелаў падзяліліся вопытам і абмеркавалі праблемы арганізацыі дзіцячага і моладзевага адпачынку розных фарматаў.
У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены польскі паломніцкі лагер, велапрабег і моладзевы злёт у Даўгаўпілскай епархіі, калінінградскі намётавы лагер «Вясёлы вецер», дзіцячы лагер Беластоцка-Гданьскай епархіі Польскай Праваслаўнай Царквы, а таксама курсы падрыхтоўкі важатых у дзіцячыя праваслаўныя лагеры ў Вільні. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі агульную праблему — недахоп фінансавання дзіцячага адпачынку пры вялікай колькасці жадаючых трапіць у праваслаўны лагер.
Удзельнікі канферэнцыі былі запрошаны на З'езд славянскай моладзі 25-28 мая ў горадзе Нёмане (Калінінградская вобласць) у рамках VII Міжнароднага фестывалю «Славянская культура» і на V Міжнародны праваслаўны моладзевы форум «Вера і справа», які будзе праходзіць з 6 па 10 чэрвеня 2017 года на базе духоўна-асветніцкага цэнтра Старыцкага Успенскага мужчынскага манастыра.