Прадстаўнікі Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» прадставілі даклады на XXIX Міжнародных адукацыйных чытаннях у Маскве
18 мая 2021Прадстаўнікі Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» прымаюць удзел у працы секцыі «Хрысціянскае выхаванне ў хрысціянскай сям'і» XXIX Міжнародных адукацыйных чытанняў, якія праходзяць у гэтыя дні ў Маскве.
Член праўлення Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Крысціна Навасёлава выступіла з дакладам на тэму «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і падлеткаў праз асветніцкую дзейнасць Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў». У ліку напрамкаў работы фонду «Пакроў» — сацыяльная падтрымка сем'яў і жанчын, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і асвета дзяцей, моладзі і дарослага насельніцтва, накіраваная на ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў; сацыяльная рэклама ў гарадах Беларусі для прафілактыкі абортаў і папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Валанцёр фонду Ганна Курак прадставіла даклад «Аляксандр і Аляксандра. Набожны саюз — аснова вялікіх перамог і прыклад для вялікіх спадчыннікаў», прысвечаны сям'і святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Аўтар даклада распавяла, на чым засноўваўся набожны саюз Аляксандра Неўскага і яго жонкі Аляксандры, і якія традыцыйныя каштоўнасці яны маглі перадаць сваім нашчадкам.
Трансляцыя працы секцыі «Хрысціянскае выхаванне ў хрысціянскай сям'і» вялася ў прамым эфіры ў сетцы Інтэрнэт.