Прадстаяцель Польскай Царквы заклікае Свяцейшага Патрыярха Варфаламея склікаць міжправаслаўны Сінаксіс па ўкраінскаму пытанню
07 кастрычніка 2018Блажэннейшы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава заклікаў Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея склікаць Сінаксіс Прадстаяцеляў Праваслаўных Цэркваў з тым, каб абмеркаваць украінскае царкоўнае пытанне. Аб гэтым паведамляе Інфармацыйна-асветніцкі аддзел Украінскай Праваслаўнай Царквы са спасылкай на партал orthodoxia.info.
Спасылаючыся на эксклюзіўныя крыніцы, партал паведамляе, што Кіраўнік Польскай Праваслаўнай Царквы накіраваў Усяленскаму Патрыярху ліст, у якім адзначыў неабходнасць абмеркавання ўкраінскага пытання, сітуацыя вакол якога, як канстатуе Блажэннейшы ўладыка Сава ў сваім пасланні, з кожным днём пагаршаецца.
Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава, які колькі дзён таму падпісаў сумесную з Патрыярхам Александрыйскім Фёдарам заяву, заклікаў захоўваць цвярозасць ва ўкраінскім царкоўным пытанні. Ён не кажа ў сваім лісце аб тэме аўтакефаліі, а толькі падкрэслівае неабходнасць сустрэчы Прадстаяцеляў з мэтай шырокага абмеркавання царкоўнага пытання ў рэгіёне.
Нагадаем, Блажэннейшы Патрыярх Александрыйскі Фёдар публічна заявіў у Украіне, дзе ён знаходзіўся на мінулым тыдні, пра намер паведаміць Прадстаяцелям ўсіх Праваслаўных Цэркваў аб сітуацыі ў краіне.
Як вядома, 14 верасня Свяшчэнны Сінод на пасяджэнні, якое прайшло пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, звярнуўся да Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў з заклікам ініцыіраваць усеправаслаўнае абмеркаванне царкоўнай сітуацыі ў Украіне.