Свяшчэнны Сінод звярнуўся да Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў з заклікам ініцыіраваць усеправаслаўнае абмеркаванне царкоўнай сітуацыі ва Украіне

14 верасня 2018

top.jpg

14 верасня 2018 года на пазачарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода была прынята заява ў сувязі з незаконным уварваннем Канстанцінопальскага Патрыярхату на кананічную тэрыторыю Рускай Праваслаўнай Царквы.

«Аднабаковыя, антыкананічныя дзеянні Канстанцінопальскага прастола на тэрыторыі Украіны, якія здзяйсняюцца пры поўным ігнараванні Украінскай Праваслаўнай Царквы, з'яўляюцца прамой падтрымкай украінскага расколу. Сярод шматмільённай паствы Украінскай Праваслаўнай Царквы выклікае крайнюю спакусу той факт, што Канстанцінопальскі Патрыярхат, лічачы сябе Царквой-Маці для Украінскай царквы, падае сваёй дачцэ замест хлеба камень і замест рыбы змяю (Лк. 11: 11)», - гаворыцца ў заяве.

У дакуменце адзначаецца, што «ў крытычнай сітуацыі, калі канстанцінопальскі бок практычна адмовіўся вырашаць пытанне шляхам дыялогу», Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне прыпыніць малітоўнае памінанне за богаслужэннем Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея і саслужэнне з іерархамі Канстанцінопальскага Патрыярхату.

«У выпадку працягу антыкананічнай дзейнасці Канстанцінопальскага Патрыярхату на тэрыторыі Украінскай Праваслаўнай Царквы мы будзем вымушаныя цалкам разарваць Еўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім Патрыярхатам. Уся паўната адказнасці за трагічныя наступствы гэтага падзелу ляжа асабіста на Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея і архірэяў, якія падтрымліваюць яго», — падкрэсліваецца ў заяве.

Усведамляючы, што тое, што адбываецца, уяўляе небяспеку для ўсяго сусветнага Праваслаўя, члены Сінода звярнуліся за падтрымкай да Памесных аўтакефальных цэркваў, заклікаўшы Прадстаяцеляў цэркваў» пранікнуцца разуменнем нашай агульнай адказнасці за лёс сусветнага Праваслаўя і ініцыіраваць братэрскае ўсеправаслаўнае абмеркаванне царкоўнай сітуацыі на Украіне».

Патрыярхія.ru / Church.by