Прасвятая Багародзіца, спасі нас! Выйшаў новы нумар часопіса «Ступені»

28 жніўня 2021

top.jpg

Напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы пабачыў свет чарговы нумар часопіса Мінскай духоўнай семінарыі «Ступені».

Напэўна, не праходзіць і дня, каб мы не звярталіся да Руплівай Заступніцы з малітвай. Яна ж, згодна з двухтысячагадовым досведам святых Праваслаўнай Царквы, клапоціцца, думае і моліцца аб кожным з нас. Яе матчына любоў абдымае ўсіх і сапраўды ратуе ад бед, пошасцяў, жыццёвых праблем і грахоўных спакус. Мы вучымся давяраць Маці Божай сваё жыццё, заклікаць Яе дапамогу, набываем вопыт сілы Яе хадайніцтва да свайго Бажэственнага Сына.

Гэтым вопытам на старонках новых «Ступеняў» дзеляцца мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які прыняў манаскі пострыг у Жыровіцкай Успенскай абіцелі і скончыў мінскія духоўныя школы. Царкоўным вопытам святкавання Успення, Нараджэння, Увядзення і Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы дзеляцца выкладчыкі, студэнты і выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі. Мы спынімся на сэнсе новазапаветных чытанняў і малітваў Багародзіцы, даведаемся больш пра тых, хто паслужыў захаванню яе Жыровіцкай Успенскай абіцелі да нашых дзён.

Жадаем вам, дарагія чытачы, прыемнага чытання і ўсёмагутнага Покрыва Прасвятой Багародзіцы ва ўсіх вашых жыццёвых шляхах, якія вядуць да пазнання Яе Бажэственнага Сына.

Мінская духоўная семінарыя/Church.by