Прэзентацыю фільма «Дзе ты, Адам?» правялі ў Доме прэсы

03 снежня 2020

minsk_red-1024x576.jpg3 снежня ў прэс-цэнтры Дома прэсы (Мінск) адбылася прэс-прэзентацыя, прымеркаваная да пачатку паказу ў Беларусі дакументальнага фільма «Дзе ты, Адам?»

Удзел у ёй прынялі:

  • дыякан Аляксандр Пліска — прадзюсер фільма «Дзе ты, Адам?»;
  • іераманах Афанасій (Сакалоў) — в.а. старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • Мікалай Ліс — в. а. старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • іпадыякан Аляксей Хацкевіч.

4 снежня ў кінатэатрах Беларусі пачынаюцца паказы дакументальнага фільма рэжысёра Аляксандра Запарошчанкі і прадзюсара Аляксандра Пліскі «Дзе ты, Адам?», уладальніка гран-пры XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўнага кіно «Пакроў», удзельніка афіцыйных праграм Талінскага міжнароднага кінафестывалю «Цёмныя ночы», Кракаўскага міжнароднага кінафестывалю і Выбаргскага фестывалю «Акно ў Еўропу».

Цэнтральнай фігурай фільма стаў старац манастыра Дахіар ігумен Грыгорый, чый шматгадовы вопыт духаўніцтва ўзнагародзіў яго глыбокім разуменнем душы чалавечай і яе імкнення вярнуцца ў стан, уласцівы чалавечай прыродзе Адама да грэхападзення.

Па словах стваральнікаў, сюжэт фільма настолькі глыбока перадае ўсе грані манаскага жыцця на Афоне, што глядач у зале перастае адчуваць час і месца, цалкам патанае ў духоўным сэнсе гэтай працы. Назва фільма «Дзе ты, Адам? — гэта пытанне агульначалавечае: кожны з нас шукае ў сабе Адама. Фільм адрасаваны чалавеку любых рэлігійных, палітычных, нацыянальных поглядаў.

Калі і дзе можна паглядзець новы дакументальны фільм «Дзе ты, Адам?» Ці карыстаецца ён папулярнасцю ў Еўропе? І як ўспрымаюць фільм студэнты? Падрабязнасці ў відэазапісе прэс-канферэнцыі на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».

Паглядзець трэйлер фільма «Дзе ты, Адам?» можна па спасылцы.

Church.by