Пры прыходзе храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне адкрылася нядзельная школа, гатовая змясціць каля 500 навучэнцаў
02 кастрычніка 20231 кастрычніка, у Нядзелю 17-ю па Пяцідзесятніцы, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў Бажэственную літургію ў храме мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх прыхода свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, горада Гродна.
Пасля набажэнства адбылася лінейка з нагоды адкрыцця нядзельнай школы — адной з самых вялікіх у Беларусі, адзначае «Гродзенская праўда».
Будынак будаваўся сем гадоў, паралельна ў часовых памяшканнях ішоў навучальны працэс. Колькасць дзяцей ужо на першапачатковым этапе склала каля 200 чалавек, а зараз трохпавярховая нядзельная школа з дамовым храмам у гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай гатовая змясціць каля 500 навучэнцаў.
Падтрымку будаўніцтву аказалі ўлады рэгіёну і горада, а таксама шэраг арганізацый, у тым ліку ААТ «Гроднажылпраект», ААТ «Гроднапрамбуд», ААТ «Гроднажылбуд», ТАА «Архітэктон».
Архіепіскап Антоній падзякаваў усім, хто ўнёс уклад у будаўніцтва, заклікаў благаславенне Божае на выхаванцаў нядзельнай школы і іх бацькоў, павіншаваў з Днём настаўніка педагогаў, выказаўшы ім глыбокую ўдзячнасць за падзвіжніцкую працу асветы сэрцаў.
Чырвоную стужачку на цырымоніі адкрыцця перарэзалі ўладыка Антоній, настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага іерэй Міхаіл Лойка, яго папярэднік іерэй Андрэй Наздрын, стараста прыхода Аляксандр Мікалаевіч Яфіменка, кіраўнік назіральнай рады ААТ «Гроднажылбуд» Аляксей Уладзіміравіч Біран. Правячы архіерэй здзейсніў чын асвячэння будынка нядзельнай школы.
Архіпастыр паднёс у дар прыходу абраз свяшчэннамучаніка Мікалая Гаварына, які служыў у Гродне ў 1902-1914 гадах і быў забіты ў 1938 годзе, і ўручыў епархіяльныя ўзнагароды парафіянам, якія асабліва папрацавалі ў справе будаўніцтва нядзельнай школы, дабрачынцам і мецэнатам абшчыны.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,