Пры ўдзеле Санкт-Пецярбургскай епархіі створаны сайт, прысвечаны святкаванню 800-годдзя дабравернага князя Аляксандра Неўскага

10 лютага 2021

top.jpg

10 лютага 2021 года пачаў працу сайт anevsky800.ru, прысвечаны святкаванню 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага. Партал створаны пры ўдзеле сектара камунікацый інфармацыйнага аддзела Санкт-Пецярбургскай епархіі. Інфармацыйныя партнёры новага сайта — тэлеканал «Санкт-Пецярбург», газета «Пецярбургскі дзённік», а таксама сайт Камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга «Культура Пецярбурга».

На сайце будуць размяшчацца не толькі пецярбургскія навіны, публікацыі, відэа і фотарэпартажы, прысвечаныя святому, але і найбольш цікавая інфармацыя з рэгіёнаў і замежжа. Эксклюзіўныя інтэрв'ю, даследаванні, разважанні гісторыкаў, публіцыстаў і проста вядомых асоб, водгук моладзі — усё гэта знойдзе адлюстраванне на сайце і звязаных з ім сацыяльных сетках.

«Запуск сайта, прысвечанага маштабнаму юбілею, быў проста неабходны. Нагадаю, Санкт-Пецярбург абвешчаны адным з галоўных цэнтраў святкавання юбілею» — адзначыла кіраўнік сектара камунікацый Наталля Радаманова.

«800-годдзе з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага — значная дата як для Санкт-Пецярбурга, так і для Расіі ў цэлым, — адзначыў генеральны дырэктар тэлеканала «Санкт-Пецярбург» Аляксандр Малькевіч. — Мы запусцілі 1 лютага ўнікальны тэлевізійны шматмесячны марафон, прысвечаны расійскаму нацыянальнаму герою. Упэўнены, што ён набудзе федэральнае гучанне, паколькі многія калегі ў розных рэгіёнах Расіі адгукнуліся на нашу прапанову аб супрацоўніцтве, і праграмы ў рамках гэтага спецпраекта будуць зроблены сумесна з іншымі тэлеканаламі, а таксама ў супрацоўніцтве з епархіяльным сектарам камунікацый, які курыруе сайт юбілею».

Патрыярхія.ру / Church.by