Прыклад пакаяння і ператварэння: протаіерэй Фёдар Поўны ў памяць пра Пятра Мамонава

17 ліпеня 2021

top.jpg

15 ліпеня 2021 года на 71-м годзе жыцця ў Маскве памёр вядомы расійскі музыкант і акцёр Пётр Мамонаў. 17 ліпеня ў Данскім манастыры адбылося развітанне з Пятром Мікалаевічам. Адпяванне прайшло ў галоўным саборы манастыра, пасля чаго ён быў пахаваны на могілках у падмаскоўным горадзе Вярэя.

Біяграфія і лёс Пятра Мамонава з'яўляюцца прыкладам трансфармацыі асобы, якая праз церні бязбожжа знаходзіць дарогу да спасення душы. Ролю манаха — айца Анатолія ў фільме Паўла Лунгіна «Востраў» стала вяршыняй творчасці Мамонава, тканіна гэтай ролі шмат у чым супала з жыццём самога артыста.

У інтэрв'ю радыё Sputnilk Беларусь старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны адзначыў, што Пётр Мамонаў быў адным з нямногіх прадстаўнікоў творчага асяроддзя, хто пачуў крык уласнай душы, якая шукала ў жыцці чагосьці большага, чым грошы і слава.

«Ён знемагаў духоўнай смагай, і знайшоў у Хрысце крыніцу жывой вады. Сустрэча з Іісусам нават па знешнасці настолькі змяніла яго ўнутраны стан, што ў сучасным свеце мы ў ім бачым на свае вочы дзеянне пакаяння і адначасова прыклад ператварэння», — разважае протаіерэй Фёдар Поўны.

«Апошнія ролі Пятра Мамонава — гэта глыбокае асэнсаванне чалавечага быцця і зварот да вечных каштоўнасцяў, — выказаў меркаванне свяшчэннаслужыцель. У гэтых ролях Мамонаў увасабляў сваю нуду па Небе і праведнасці, і імі служыў Богу. Царства яму нябеснае!»

sputnik.by/Church.by