Протаіерэй Фёдар Поўны стаў героем сумеснага дакументальнага праекта «Твары Царквы» партала «Іісус» і тэлеканала «Спас»
26 ліпеня 2021Протаіерэй Фёдар Поўны стаў героем перадачы з цыкла «Твары Царквы», які з'яўляецца сумесным праектам партала «Іісус» і тэлеканала «Спас». Заснавальнік праекта — старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, вядомы місіянер, багаслоў, кампазітар, аўтар шматлікіх дакументальных фільмаў мітрапаліт Іларыён (Алфееў).
Настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Фёдар Поўны распавядае ў перадачы аб сваім духоўным шляху; аб служэнні ў Германіі; храме-помніку Усіх Святых, у будаўніцтве якога ён прымаў удзел, аб крыпце храма і ваенным музеі; а таксама аб працы Дома міласэрнасці ў Мінску.
«Я ўдзячны Госпаду за тое, што Ён да гэтага часу не дазволіў мне прывыкнуць да Літургіі, прывыкнуць да малітвы. Я не магу прывыкнуць ні да аднаго Таінства Царквы. Для мяне гэта ўсё, як у першы раз. І я за гэта кожны раз дзякую Госпаду!» — заключае ў перадачы сваё апавяданне свяшчэннаслужыцель.