Протаіерэй Алег Абрамовіч стаў героем дакументальнага праекта «Сэнс жыцця» на тэлеканале «Беларусь 1» [+відэа]
04 мая 20211 мая госцем дакументальнага праекта «Сэнс жыцця» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» стаў лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» протаіерэй Алег Абрамовіч. У праграме святар распавёў аб сваім жыцці і няпростым служэнні ў вясковым прыходзе.
Прэмія «За духоўнае адраджэнне» была прысуджана протаіерэю Алегу Абрамовічу ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у канцы 2020 года за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці брацтва ў гонар Праабражэння Гасподняга.