Радыё «Вера» адкрыла на канале YouTube пляцоўку для размяшчэння дакументальных і гульнявых фільмаў пра Праваслаўе
06 жніўня 2021Радыё «Вера», найбуйнейшая ў Расіі праваслаўная радыёстанцыя, якая вяшчае ў FM-дыяпазоне, адкрыла на сваім афіцыйным канале ў YouTube пляцоўку для размяшчэння дакументальных і ігравых фільмаў пра Праваслаўе, Царкву і веру. Першым дакументальным фільмам, прэм'ера якога адбылася ў рамках гэтай ініцыятывы, стаў фільм Андрэя Андрэева «Пастыры».
Поўнаметражны дакументальны фільм «Пастыры» распавядае аб жыцці святароў і прыходаў Рускай Праваслаўнай Царквы ў Швейцарыі і Італіі, аб гельвеційскіх і італійскіх святых першага тысячагоддзя хрысціянства, аб духоўнай еднасці народаў Расіі з народамі Швейцарыі і Італіі праз шанаванне агульных святых, аб пошуках шляхоў паразумення паміж нашымі Цэрквамі і народамі, якое ў будучыні зможа стаць добрай глебай для сумеснай дзейнасці.
«Тры гады працы над фільмам. І тры гады — вялікія і маленькія цуды суправаджалі мяне паўсюль. Калі і вы хочаце сутыкнуцца з цудам, то паглядзіце дакументальны фільм «Пастыры», — кажа рэжысёр фільма Андрэй Андрэеў.
Размова аб хрысціянскіх сэнсах і каштоўнасцях у радыёэфіры зараз будзе дапаўняцца лепшымі ўзорамі дакументальнага і ігравога кіно на YouTube-канале радыёстанцыі "Вера".
Да супрацоўніцтва запрашаюцца стваральнікі фільмаў праваслаўнай тэматыкі. Размяшчэнне відэа на YouTube-канале будзе суправаджацца інфармацыйнай падтрымкай у эфіры радыёстанцыі.