Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прыняў удзел у пасяджэнні Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ
14 лютага 201913 лютага 2019 года ў Аддзеле знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату адбылося пасяджэнне Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ.
Пасяджэнне ўзначаліў старшыня каардынацыйнай групы, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі архіепіскап Вярэйскі Амвросій; рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі епіскап Пецяргофскі Серафім; старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Максім Казлоў; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў; намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Мітрафан (Шкурын); прарэктар па навуковай рабоце Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, вучоны сакратар экспертнага савета па тэалогіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Расіі Дзмітрый Віктаравіч Шмонін — сакратар міжведамаснай групы; намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Уладзіміравіч Кіпшыдзэ, а таксама намеснікі старшыні Вучэбнага камітэта протаіерэй Міхаіл Вахрушаў і протаіерэй Валянцін Васечка, прарэктар па вучэбнай рабоце Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Хулап, начальнік аддзела навуковай аналітыкі і дысертацыйных саветаў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры Кацярына Іванаўна Багдасарава.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі розныя аспекты развіцця духоўнай адукацыі Рускай Праваслаўнай Царквы і іншыя пытанні парадку дня пасяджэння Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ.