Кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму правёў прафілактычныя гутаркі з моладдзю ў Дзяржынску
08 лютага 2021Кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ў гонар святога мучаніка Ваніфація протаіерэй Дыянісій Пясецкі правёў прафілактычныя гутаркі з моладдзю ў навучальных установах горада Дзяржынска. Ён наведаў абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй і гарадскую гімназію №1.
Па словах протаіерэя Дыянісія Пясецкага на сустрэчах з моладдзю ішла гаворка аб свабодзе выбару як найвялікшага Божага дару чалавеку: выніках усвядомленага выбару, які абапіраецца на правераныя часам маральныя каштоўнасці, і наступствах спантаннага выбару - у пагоні за вострымі адчуваннямі. Былі прааналізаваны міфы, прынятыя ў грамадстве з нагоды ўжывання алкаголю, тытуню, наркотыкаў і агучаныя наступствы іх ужывання для здароўя чалавека.
Сустрэчы прайшлі ў атмасферы жывой цікавасці і актыўнага ўдзелу моладзі да гутаркі.
У выніку гутарак хлопцы і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што пазбегнуць ужывання алкаголю, тытуню і наркотыкаў дапамагае правільна арганізаваны вольны час: заняткі творчасцю, фізічнай культурай, добрыя справы і дапамога блізкім.