З 22 снежня па 6 студзеня ў Палацы мастацтваў горада Мінска праходзіць праваслаўны Калядны фестываль «Радасць»

23 снежня 2021

top.jpg

З 22 снежня па 6 студзеня ў Палацы мастацтваў горада Мінска праходзіць праваслаўны Калядны фестываль «Радасць».

Сёлета зменены фармат фестывалю і зроблены асаблівы акцэнт на сямейнай праграме. «Будзе цікава абсалютна кожнаму, незалежна ад узросту: мамам і татам, дзяўчынкам і хлопчыкам, дзяўчатам і юнакам, бабулям і дзядулям. Фестываль дае магчымасць убачыць прыгажосць Праваслаўя, даведацца шмат новага і выдатна правесці час з сям'ёй і сябрамі» — адзначаюць арганізатары.

Праграма фестывалю прадстаўлена на 10 тэматычных інтэрактыўных пляцоўках пад агульнай назвай «Горад радасці». Тут можна павандраваць з вешчунамі і даведацца, як адзначаюць Каляды ў розных краінах, навучыцца пісаць на царкоўнаславянскай мове, змайстраваць аўтарскі падарунак для сваіх блізкіх ці калядную батлейку, навучыцца ствараць мультфільмы, наведаць майстар-класы і спектаклі для дзяцей, паглядзець добры фільм і пакаштаваць стравы ў манастырскай трапезнай.

У «Горадзе радасці» кажуць пра тое, што хвалюе кожнага. Тэмы сустрэч і гутарак закранаюць самыя розныя пытанні. Запрошанымі гасцямі стануць святары, манахіні, псіхолагі, урачы, педагогі, мастакі, паэты і іншыя творчыя людзі, якія падзеляцца сваім вопытам, адкажуць на пытанні, якія цікавяць.

Асаблівая ўвага нададзена здароўю. На пляцоўцы з назвай «Здравіцы» кандыдат медыцынскіх навук манахіня Марыя (Літвінава) і ўрач-кардыёлаг Сяргей Маісеенка раскажуць аб сучасных крыніцах захворванняў сэрца — страху, трывозе і паніцы — і дадуць рэкамендацыі па ўмацаванні фізічнага і духоўнага здароўя. Сустрэчы з дзіцячым хірургам Уладзімірам Міхайлавічам Хомічам і урачом-фітатэрапеўтам Мікалаем Антонавічам Агрэнічам пройдуць у фармаце адкрытага дыялогу з гледачом і дазволяць атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.

У «Горадзе радасці» працуе вялікі кірмаш, дзе свае вырабы прадставяць манастыры, храмы і рамеснікі з розных краін.

Кожны дзень выстава будзе радаваць наведвальнікаў канцэртамі, майстар-класамі, прадстаўленнямі тэатра «Батлейка» і тэатра ценяў.

Традыцыйна на каляднай выставе пройдзе дабрачынная акцыя. Манахіня Марфа (Матвеева) са Свята-Лізавецінскага манастыра займаецца будаўніцтвам хаткі-дачы для дзяцей і дарослых, якія пражываюць у доме-інтэрнаце ў Навінках. Наведвальнікі выставы па жаданню змогуць паўдзельнічаць у зборы сродкаў на печку. Яна стане цэнтральным месцам у доме: падапечныя дома-інтэрната змогуць збірацца вакол яе і душэўна гутарыць, займацца рукадзеллем, рыхтаваць смачную і карысную ежу.

Фестываль «Радасць» арганізуе Свята-Лізавецінскі манастыр па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Час працы фестывалю «Радасць» — кожны дзень з 10:00 да 20:00, 31 снежня — з 10:00 да 15:00, 1 студзеня — выхадны, а 6 студзеня — з 10:00 да 15:00.

Адрас: Палац мастацтва, г. Мінск, вул. Казлова, 3 (ст. м. «Плошча Перамогі»).

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю па спасылцы.

 obitel-minsk.ru/Church.by