З 27 лютага па 21 сакавіка ў Мінску пройдуць Дні праваслаўнай культуры
25 лютага 2021З 27 лютага па 21 сакавіка па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінску пройдуць Дні праваслаўнай культуры «Пакаяння адчыні мне дзвяры». Ініцыятар і арганізатар мерапрыемства — парафія святой праведнай Сафіі Слуцкай горада Мінска.
У праграме запланаваны шэраг культурных мерапрыемстваў на базе Нацыянальнага мастацкага музея.
Адрас: Мінск, вул. Леніна, 20.