З хрэснага ходу цвярозасці пачаўся новы год у мінскім прыходзе іконы Божай Маці «Неўпіўная Чаша»
04 студзеня 2021Новы, 2021 год, у мінскім прыходзе іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» пачаўся з хрэснага ходу цвярозасці.
У першы дзень новага года, у дзень памяці мучаніка Ваніфація, у парафіі па традыцыі збіраюцца людзі, якія не па чутках ведаюць аб праблеме алкагалізму, сутыкнуўшыся з ёй тварам да твару, сярод сваіх блізкіх. Яны прыязджаюць сюды з розных куткоў сталіцы, каб падтрымаць адзін аднаго ў цвёрдым намеры весці цвярозы і здаровы лад жыцця, падтрымаць тых, хто толькі адважыўся на гэты крок, і пагутарыць з тымі, для каго цвярозасць з'яўляецца нормай жыцця ўжо шмат гадоў.
Перад пачаткам хрэснага ходу ў храме іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» быў адслужаны малебен за тых, хто пакутуе ад алкагольнай хваробы. Быў здзейснены чын прыняцця зароку цвярозасці для тых, хто перад Богам і людзьмі вырашыў засведчыць свой цвёрды намер не піць віна і нічога спіртнога, не спакушаць да таго іншых.
«Прынясенне зароку цвярозасці дае магчымасць чалавеку адчуць рэальны смак жыцця, не скажоны хімічнымі стымулятарамі, навучыцца цвяроза радавацца і мець зносіны з блізкімі, адчуць дапамогу Божую ў працы па пераадоленні залежнасці» — адзначае настаяцель прыхода храма протаіерэй Дыянісій Пясецкі, кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ў гонар св. муч. Ваніфація.
Па заканчэнні малебна, вернікі з малітоўнымі спевамі прайшлі па вуліцах Партызанскага раёна сталіцы. Удзел у хрэсным ходзе для іх — гэта сумесная гарачая малітва аб пакутных ад алкагольнай хваробы, пропаведзь цвярозага і здаровага ладу жыцця, выражэнне стаўлення да цвярозасці, як да сапраўднай хрысціянскай цноты.