Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў Палажэнне аб сістэме бібліятэк БПЦ

26 верасня 2021

top.jpg

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал № 80 ад 7 верасня 2021 года) заснавана сістэма бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама прыняты нарматыўны дакумент, які рэгулюе іх дзейнасць — «Палажэнне аб сістэме бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы».

Палажэнне аб сістэме бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы вызначае нарматыўна-арганізацыйныя асновы дзейнасці бібліятэк, якія ўваходзяць у структуру Беларускай Праваслаўнай Царквы (беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату). Дакумент рэгулюе дзейнасць бібліятэк БПЦ, іх узаемаадносіны са структурнымі падраздзяленнямі БПЦ, органамі дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі, дзяржаўнымі і прыватнымі бібліятэкамі, іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі з мэтай духоўна-маральнай асветы з дапамогай кнігі і чытання, умацавання асноў традыцыйных духоўных каштоўнасцяў айчыннай культуры, папулярызацыі праваслаўнай літаратуры, а таксама развіцця кніжнай культуры ў грамадстве.

Мэтай сістэмы бібліятэк БПЦ з'яўляецца захаванне і трансляцыя форм духоўнай культуры, распаўсюджванне праваслаўнага веравучэння ў сучасным грамадстве з дапамогай традыцыйных і электронных інфармацыйных рэсурсаў царкоўных бібліятэк. У яе задачы ўваходзіць: забеспячэнне развіцця міжбібліятэчных сувязяў; арганізацыя каардынацыі дзейнасці бібліятэк; забеспячэнне шырокага распаўсюджвання і абмену інфармацыйнымі рэсурсамі; арганізацыя сістэмы павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў сістэмы бібліятэк БПЦ.

Структура сістэмы пабудавана па прынцыпе прыналежнасці бібліятэк да заснавальнікаў і складаецца з сеткі епархіяльных і прыходскіх бібліятэк, сеткі бібліятэк духоўных навучальных устаноў і сеткі манастырскіх бібліятэк. Арганізацыйна-кіраўнічым цэнтрам для СББПЦ з'яўляецца Каардынацыйны савет па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, створаны ўказам Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ад 11 красавіка 2016 г. № 1-01/033 і дзеючы падставе «Палажэння аб Каардынацыйным савеце па бібліятэчнай дзейнасці Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ».

Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне кожнай з сетак ажыццяўляюць метадычныя цэнтры, якія вызначаюцца каардынацыйным саветам па ўзгадненні з заснавальнікамі бібліятэк:

  • метадычным цэнтрам для сеткі епархіяльных і прыходскіх бібліятэк БПЦ з'яўляецца Цэнтральная бібліятэка Беларускага Экзархату;
  • метадычным цэнтрам для сеткі бібліятэк духоўных навучальных устаноў БПЦ з'яўляецца бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі;
  • метадычным цэнтрам для сеткі манастырскіх бібліятэк БПЦ з'яўляецца бібліятэка полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Метадычныя цэнтры ажыццяўляюць узгодненую сумесную дзейнасць па метадычнаму забеспячэнню бібліятэк БПЦ.

У Палажэнні прапісаны таксама функцыі арганізацыйна-кіраўнічага і метадычных цэнтраў бібліятэк БПЦ.

Заснаванне сістэмы бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы на аснове адзінага арганізацыйна-кіраўнічага цэнтра дазволіць вывесці на больш высокі ўзровень дзейнасць царкоўных бібліятэк і іх сумесную працу з дзяржаўнай бібліятэчнай сеткай.

Church.by