Сінадальны аддзел Беларускага Экзархату па катэхізацыі перадаў спецыялізаванай сярэдняй школе №188 горада Мінска рабочыя сшыткі для дзяцей з парушэннем зроку
29 красавіка 202629 красавіка 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па катэхізацыі іерэй Сцяфан Варапай наведаў спецыялізаваную сярэднюю школу №188 горада Мінска для дзяцей з парушэннем зроку.
Святар павіншаваў супрацоўнікаў і навучэнцаў са светлым святам Уваскрасення Хрыстова і ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы перадаў у дар установе адукацыі рабочыя сшыткі для дзяцей з парушэннем зроку. Таксама для выхаванцаў школы былі перададзены салодкія велікодныя падарункі, падрыхтаваныя прыхаджанамі храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі горада Мінска.
Спецыялізаваныя працоўныя сшыткі для людзей з парушэннем зроку адрозніваюцца ад звычайных паперай большай шчыльнасці, а таксама больш буйной і кантраснай прамалёўкай ліній, што адаптуе іх да больш буйнога напісання тэксту.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

