Адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага конкурсу «Калядныя песні і калядкі-2023»
08 лютага 20234 лютага 2023 года ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» Свята-Лізавецінскага манастыра адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага конкурсу «Калядныя песні і калядкі».
З прывітальным словам да лаўрэатаў конкурсу звярнулася старшыня праваслаўнага Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Марыя Шаплыка, якая падзякавала ўдзельнікам за актыўнасць.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел старшыня прыходскага савета Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў, насельніца Свята-Лізавецінскага манастыра манахіня Агапія (Кнацько), дырэктар дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Наталля Ярашэвіч.
Пасля канцэрта для ўсіх удзельнікаў была праведзена экскурсія па Свята-Лізавецінскім манастыры.
У гэты ж дзень у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу ў інклюзіўнай намінацыі «Свята без абмежаванняў». Яна аб'яднала розныя інклюзіўныя праекты, а таксама выканаўцаў у складзе творчых калектываў – людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, а таксама творы з перакладам на мову жэстаў. Цырымонія ў дадзенай намінацыі праводзілася Сінадальным аддзелам па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У бліжэйшы час на YouTube канале БПЦ будзе размешчаны анлайн-канцэрт з выступленнямі пераможцаў Міжнароднага конкурсу.
Нагадаем, што конкурс «Калядныя песні і калядкі–2023» праводзіўся з 29 снежня 2022 года па 13 студзеня 2023 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У гэтым годзе на конкурс было пададзена 148 заявак з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Германіі.
У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра, Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Савета па культуры Мінскай епархіі, дабрачыннага Фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,