Адбылася інтранізацыя Свяцейшага Патрыярха Сербскага Парфірыя
20 лютага 202119 лютага 2021 года пасля заканчэння Саборнай архіерэйскай Літургіі ў бялградскім кафедральным саборы Архангела Міхаіла быў здзейснены чын інтранізацыі новаабранага Свяцейшага архиепискапа Печскага, Мітрапаліта Бялграда-Карлавацкага і Патрыярха Сербскага Парфірыя.
У адпаведнасці са Статутам Сербскай Праваслаўнай Царквы інтранізацыя адбылася на наступны дзень пасля абрання Прадстаяцеля на Архіерэйскім саборы.
За Бажэственнай Літургіяй абранаму Патрыярху саслужылі архіерэі і клірыкі Сербскай Царквы.
Па адпусце Літургіі адбыўся чын інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Парфірыя; яму былі ўручаны знакі Патрыяршай годнасці. На галаву новага Прадстаяцеля быў ускладзены белы клобук.
Аб інтранізацыі 46-га Патрыярха Сербскай Праваслаўнай Царквы жыхароў Белграда апавясціў святочны звон званоў сабора святога Архангела Міхаіла.
На ўрачыстасці прысутнічалі: Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч і члены ўрада гэтай краіны; член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны ад Рэспублікі Сербскай Міларад Додзік; Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Желька Цвиянавич; лідары найбуйнейшых рэлігійных абшчын, іншыя ганаровыя госці. У храме сабралася мноства вернікаў Сербскай Праваслаўнай Царквы.
Як адзначыў у слове пасля інтранізацыі Свяцейшы Патрыярх Парфірый, словы Госпада «Сіла Мая ў немачы здзяйсняецца» (2 Кар. 12:9) заахвочваюць яго прыняць «на свае нямоглыя плечы святы і цяжкі крыж Патрыяршага служэння». Ён назваў важнай жыццёвай мэтай «ісці ступнямі мудрасці Патрыярха Германа, ісці слядамі Патрыярха Паўла і быць дзецьмі Патрыярха Ірынея».
Прадстаяцель Сербскай Праваслаўнай Царквы папрасіў архіпастыраў, пастыраў і ўсіх вернікаў малітоўна падтрымаць яго на шляху даручанага яму Патрыяршага служэння.
Па традыцыі інтранізацыя таксама пройдзе ў Печскай Патрыярхіі (Косава і Метохія), на старажытным троне сербскіх Першасвяціцеляў. Як паведамлялася 19 лютага, дата гэтай ўрачыстай падзеі будзе вызначана і апублікавана пазней.