Адбылася перадвелікодная сустрэча Патрыяршага Экзарха з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі

10 красавіка 2017

top.jpg

10 красавіка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася перадвелікодная сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

У сустрэчы прынялі ўдзел звыш 25 беларускіх журналістаў.

Мадэратарам прэс-канферэнцыі выступіў протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Перад пачаткам прэс-канферэнцыі мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім растлумачыў значэнне Евангельскіх падзей, якія згадвае ў гэтыя дні Святая Царква: уваскрашэнне Хрыстом праведнага Лазара, Уваход Госпада Ісуса Хрыста ў горад Іерусалім, Тайная Вячэра, Святыя Страсці Хрыстовыя і Светлае Хрыстова Уваскрасенне. «Хрыстос прыйшоў на Зямлю, каб усіх нас узвесці на Неба», — нагадаў уладыка Экзарх. Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што Сваім Уваскрасеннем Збаўца адкрыў шлях у Царства Нябеснае кожнаму, хто паверыў у Хрыста і будзе весці годнае жыццё паводле запаведзяў Божых. Архіпастыр пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, творчых здзяйсненняў і невычарапальнай пасхальнай радасці ў Госпадзе.

Затым Патрыяршы Экзарх адказаў на пытанні журналістаў. Падрыхтоўка да святкавання Пасхі Хрыстовай, місія Царквы ў сучасным грамадстве, перспектывы праваслаўна-каталіцкага дыялогу — гэтыя і іншыя тэмы былі абмеркаваны ў ходзе сустрэчы.

Church.by

Фотарэпартаж