Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная надыходзячаму святкаванню 30-годдзя Беларускага Экзархату

23 верасня 2019

top.jpg

23 верасня 2019 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная святкаванню 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

Удзел у сустрэчы з журналістамі прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы; протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Азнаёміўшы журналістаў з гісторыяй стварэння і развіцця Беларускага Экзархату, мітрапаліт Павел паведаміў, што ўрачыстасці з нагоды знамянальнай гадавіны адбудуцца 28-29 верасня гэтага года. 28 верасня, у суботу, у 18:00 у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска будзе здзейснена святочнае ўсяночнае трыванне. У нядзелю 29 верасня а 10:00 на плошчы перад Свята-Духавым кафедральным саборам адбудзецца Бажэственная літургія. З 12:30 па 15:00 на пляцоўках перад Свята-Духавым кафедральным саборам і Духоўна-адукацыйным цэнтрам Беларускай Праваслаўнай Царквы адбудзецца канцэрт харавых калектываў і будзе арганізавана праваслаўная выстава-кірмаш. У 18:00 у канцэртнай зале «Верхні горад» адбудуцца ўрачысты акт у гонар юбілею, цырымонія гашэння памятнага паштовага канверта і святочны канцэрт (уваход на мерапрыемствы ў канцэртную залу «Верхні горад» па запрашальных квітках).

Па словах уладыкі Экзарха, чакаецца, што ва ўрачыстасцях прымуць удзел ганаровыя госці ў архіерэйскім сане: мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін (Украінская Праваслаўная Царква); архіепіскап Пярэмышльскі і Горліцкі Паісій (Польская Праваслаўная Царква).

Адкрыта акрэдытацыя прадстаўнікоў СМІ на асвятленне ўрачыстасцяў. Кантактныя асобы па пытаннях акрэдытацыі: Кузняцова Таццяна Яўгенаўна, +375 (29) 327-75-85; Гардун Кірыл Сяргеевіч, +375 (29) 274-81-84.

Church.by

Фотарэпартаж