Адбылася сустрэча Кіраўнікоў Канстанцінопальскай і Рускай Праваслаўных Цэркваў
31 жніўня 201831 жніўня 2018 года ў Троннай зале Канстанцінопальскай патрыярхіі ў Стамбульскім раёне Фанар адбылася сустрэча Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея і Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, намеснік старшыні АЗЦС МП протаіерэй Мікалай Балашоў, а таксама члены Сінода Канстанцінопальскага Патрыярхату.
Перад вылетам у Маскву з аэрапорта Стамбула Патрыярх Кірыл адказаў на пытанні журналістаў.
Па словах Яго Свяцейшасці, за два гады, якія прайшлі з часу апошняй сустрэчы двух Прадстаяцеляў, «многае адбылося ў жыцці нашых цэркваў, і ўся сітуацыя ў свеце вельмі памянялася».
Ахарактарызаваўшы дыялог, што адбыўся, як «размову паміж двума братамі», Свяцейшы Патрыярх Кірыл заявіў, што былі абмеркаваны «ўсе праблемы, якія стаяць на парадку дня».
«Спадзяюся, мы будзем і надалей працаваць разам, для таго каб свет станавіўся лепшым», — дадаў Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы.
«Без узгаднення з Яго Свяцейшасцю не хацеў бы пасвячаць вас у дэталі, хоць нічога сакрэтнага не было, нічога такога, што выклікала б выбух у свядомасці, — удакладніў Патрыярх Кірыл. — Размова была вельмі правільная — размова кіраўнікоў дзвюх Цэркваў, усведамляючых адказнасць за стан Сусветнага Праваслаўя і за стан чалавечых душ у тых месцах і ў тых краінах, якія знаходзяцца ў нашай адказнасці».
Закрануўшы тэму працягу ўсеправаслаўнага дыялогу, Свяцейшы Уладыка падкрэсліў: «Пастаянна ўзнікаюць праблемы, якія з'яўляюцца выклікамі для Цэркваў з пастырскага пункту гледжання. Свет вельмі хутка мяняецца, і ні адна царква не можа прымаць рашэнні, якія б супярэчылі пазіцыі іншай Праваслаўнай Царквы»
«Таму мы проста запраграмаваныя на ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва, а паколькі свет змяняецца хутка, то і гэта супрацоўніцтва павінна быць дастаткова дынамічным», — заключыў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.