Адбылася ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі

04 ліпеня 2019

top.jpg

3 ліпеня 2019 года ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 епархій Беларускага Экзархату.

У якасці асаблівых гасцей мерапрыемства выступілі доктар Маціяс Пёльман, упаўнаважаны па пытаннях сект і светапоглядаў Баварыі (Мюнхен, Германія), і Олівер Кох, упаўнаважаны па пытаннях светапоглядаў зямлі Гесэн-Насаў (Франкфурт-на-Майне, Германія).

Госці распавялі пра спецыфіку вучэння і культавай практыкі сектанцкай супольнасці Шыншонджы, а таксама аб гісторыі і сучасным стане руху Лорбера і паслядоўнікаў Эмануэля Сведэнборга.  

Church.by