Адбылося чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў
08 лістапада 20188 лістапада 2018 года ў будынку апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адбылося чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
У прэзідыум пасяджэння ўвайшлі: Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Алена Іванаўна Радчанка, намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў; Валерый Валер'евіч Кавалькоў, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкай Царквы, пратэстанцкіх, іудзейскіх і мусульманскіх супольнасцей, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні быў абмеркаваны шэраг тэм, якія датычацца ўзаемадзеяння дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь.