Адбыўся візіт епіскапа Бабруйскага Серафіма ў Смаленск

28 мая 2019

top.jpg

27 мая 2019 года, у дзень памяці святога мучаніка Ісідара Хіяскага, мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейснілі Бажэственную літургію ў храме Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Смаленска.

Архіпастырам саслужылі сакратар Смаленскай епархіі іерэй Уладзіслаў Баган, настаяцель Благавешчанскага храма іерэй Леў Гарын, благачынны Ярцаўскай царкоўнай акругі протаіерэй Васіль Маўчанюк, благачынны Дзямідаўскай акругі протаіерэй Аляксандр Міронаў, благачынны Барысаглебскай царкоўнай акругі протаіерэй Андрэй Мельнічук, благачынны Петрапаўлаўскай акругі іерэй Дыянісій Давыдаў, клірык Польскай Праваслаўнай Царквы — ардынарый Войска Польскага протаіерэй Міхаіл Дудзіч, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў, святары Смаленскай і Цвярской епархій, духавенства Успенскага кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканалі архіерэйскі хор епархіі (рэгент Алена Фралова) і дзіцячы хор Смаленскай праваслаўнай гімназіі № 1 (кіраўнік хору Аксана Якаўлева).

За богаслужэннем маліліся ігуменні жаночых манастыроў епархіі ігумення Міхаіла (Каровіна), ігумення Мікалая (Сатэрава), ігумення Лізавета (Кісялёва) з сёстрамі абіцелі, кіраўнікі свецкіх і праваслаўных навучальных устаноў Смаленска, супрацоўнікі епархіяльнага ўпраўлення, вернікі Смаленска і госці горада.

Па заканчэнні літургіі епіскап Серафім, духавенства і міране павіншавалі мітрапаліта Ісідара з тэзаімянінамі.

Яго Праасвяшчэнства абвясціў прывітальны адрас Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама ад імя ўсяго духавенства павіншаваў кіраўніка Смаленскай мітраполіі з днём тэзаімянінаў, пажадаўшы многія і добрыя леты, а таксама дапамогі Божай у архіпастырскай працы на карысць Святой Царквы і народа Божага.

Мітрапаліт Ісідар падзякаваў епіскапу Серафіму, духавенству, вернікам за радасць саборнай малітвы ў дзень сваіх тэзаімянінаў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў богаслужэння, Яго Высокапраасвяшчэнства сказаў:

— Кожны дзень нашага з вамі жыцця павінен быць напоўнены падзякай Богу. Я ўспрымаю прыход чалавека ў храм як сведчанне яго асабістай падзякі Богу за жыццё наша, за тыя радасці і смуткі, якія Богам даюцца як суцяшэнне і як выпрабаванне; за тыя імгненні шчасця, якія ёсць у жыцці кожнага чалавека; за той найвялікшы дар, які ўручаны Богам кожнаму з нас, і гэты дар — Святая Царква. Карыстаючыся гэтым дарам, мы маем магчымасць быць самымі шчаслівымі людзьмі на свеце.

Таму, дарагія мае, будзем заўсёды ведаць, што Царква Хрыстова, гэты выратавальны карабель, які вядзе кожнага з нас да выратавання, умяшчае усіх. І няма такога чалавека, якому не былі б рады на гэтай спасіцельнай ніве.

Дай Бог, каб усе мы, з ласкі Божай, Яго Прачыстай Маці, Царыцы Нябеснай, Адзігітрыі, усе прыйшлі да асэнсавання ісціны і атрымалі спасенне ад Бога. Дзякуй Богу за ўсё — мы гаворым кожны дзень словамі свяціцеля Іаана Залатавуста, жадаючы кожнаму з нас, адзін аднаму, ласкі Божай, любові і шчасця.

Я ўсіх нас віншую з вялікім святам Вялікадня, які мы перажываем. Няхай малітвамі Прачыстай Багародзіцы і мучаніка Ісідара Хіяскага, памяць якога мы сёння адзначаем, Гасподзь спасе і памілуе нас. Хрыстос уваскрэс!

Кожны, хто прыйшоў у храм, атрымаў у падарунак ад архіпастыра праваслаўныя календары, жанчыны — кветкі, а дзеці — прысмакі.

Епіскапа Серафіма падчас візіту ў Смаленск суправаджаў сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель Іверскага храма Бабруйска протаіерэй Сергій Каравінскі.

Смаленская мітраполіяБабруйская епархія / Church.by