Свяшчэнны Сінод вызначыў парадак фарміравання Сабораў святых асобных епархій і мітраполій

07 кастрычніка 2017

top.jpg

На пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся 6 кастрычніка 2017 года, быў заслуханы рапарт старшыні Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых епіскапа Троіцкага Панкрація адносна крытэрыяў фарміравання епархіяльных Сабораў святых (журнал № 88).

У 2010 годзе Свяшчэнны Сінод вызначыў: «У склад епархіяльнага Сабора святых уключаць падзвіжнікаў, асноўным месцам подзвігаў, альбо месцам пахавання якіх з'яўляецца дадзеная епархія» (гл. журнал № 65 пасяджэння ад 26 ліпеня 2010 года).

З часу прыняцця гэтага рашэння пералікі святых у некаторых епархіяльных Саборах святых перасталі адпавядаць новым межам епархій. У сувязі з гэтым Сінадальная камісія па кананізацыі святых унесла прапанову, каб там, дзе заснавана мітраполія, шанаванне Сабора святых благаслаўлялася для ўсёй мітраполіі.

Сінод вызначыў ухваліць наступны парадак фарміравання епархіяльных Сабораў святых і Сабораў святых мітраполій:

- у мітраполіях можа быць благаслаўлёна шанаванне Сабора святых мітраполіі;

- шанаванне епархіяльнага Сабора святых можа быць благаслаўлёна ў епархіях, якія не ўваходзяць у склад мітраполій;

- у Сабор святых мітраполіі або ў епархіяльны Сабор могуць быць уключаны імёны падзвіжнікаў, якія на працягу значнага перыяду часу неслі подзвіг у межах дадзенай мітраполіі або епархіі, альбо месцам пахавання якіх з'яўляецца дадзеная мітраполія або епархія;

- імёны святых могуць быць унесены ў некалькі розных епархіяльных Сабораў святых (або Сабораў святых мітраполій);

- пры ўключэнні ў Сабор святых мітраполіі або ў епархіяльны Сабор святых варта ўлічваць гістарычныя сведчанні асаблівага шанавання падзвіжніка ў дадзенай мітраполіі або епархіі, а таксама ўклад, унесены ім у епархіяльнае жыццё.

Таксама ўдзельнікі пасяджэння пастанавілі захаваць практыку, што склалася раней, у адпаведнасці з якой Саборы святых той ці іншай епархіі (мітраполіі) зацвярджаюцца Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі па прадстаўленню епархіяльнага архіерэя (кіраўніка мітраполіі) пасля вывучэння пытання ў Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых.

Патрыярхія.ru / Church.by