Свяцейшы Патрыярх Кірыл павіншаваў мітрапаліта Філарэта з тэзаімянінамі
15 снежня 2020Высокапраасвяшчэнаму мітрапаліту
ФІЛАРЭТУ (Вахрамееву),
Ганароваму Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі
Ваша Высокапраасвяшчэнства!
Прыміце сардэчныя віншаванні з днём памяці нябеснага заступніка — святога праведнага Філарэта Міласцівага.
Зважаючы на мінулыя гады Вашай працы, можна з падзякай Богу сведчыць, што яна была стваральнай і плённай.
Асаблівай удзячнасці заслугоўвае Ваш шматгадовы бацькоўскі клопат аб усебаковым развіцці царкоўнага жыцця ў межах Белай Русі, дзе Вы старанна здзяйснялі архіпастырскае служэнне на высокай пасадзе Патрыяршага экзарха, падаючы добры прыклад кліру і пастве, павучаючы людзей ў ісцінах праваслаўнай веры, уносячы важкі ўклад у пабудову міру і грамадскай згоды.
У гэты святочны дзень малітоўна жадаю Вам ўмацавання сіл і незмяншальнай радасці ў Духу Святым (Рым. 14:17).
Усяшчодры Гасподзь няхай захавае Вас у здароўі на шматлікая гады.
З любоўю ў Хрысце,
+ КІРЫЛ, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі