Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі
04 жніўня 2021Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі.
Яго Высокапраасвяшчэнству, Высокапраасвяшчэннейшаму Гурыю, архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму
Ваша Высокапраасвяшчэнства!
Сардэчна віншую Вас са знамянальнай датай — 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі.
Чвэрць стагоддзя таму па малітвах Царквы праз ускладанне свяціцельскіх рук на Вас спачыла благадаць Усесвятога Духа і Вы былі далучаны да ліку апостальскіх пераемнікаў. З тых часоў і да сёння Вы імкнецеся рупліва выконваць ускладзены на Вас адказны послух па кіраванні Навагрудскай епархіяй. Прыемна адзначыць, што Вы праяўляеце дзейсны клопат аб развіцці царкоўнага жыцця ў гэтым удзеле Божым, аб духоўным ўзрастанні даручаных Вам славесных авечак статка Хрыстова.
У наш час, калі размываюцца межы паміж дабром і злом, а грамадству навязваецца ідэалогія адноснасці маральных норм, кожны праваслаўны хрысціянін павінен словам і справай сведчыць аб вечных маральных ісцінах. Найболей жа святарам належыць без ляноты працаваць на славу Божую і на карысць блізкіх, дапамагаць людзям ісці па нялёгкім шляху спасення, заклікаючы іх да любові і міласэрнасці, цярпення і спагады, міру і згоды.
Зважаючы на руплівае служэнне, і ў сувязі з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі мяркую справядлівым удастоіць вас ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага (II ступені).
Малітоўна жадаю Вам моцы душэўных і цялесных сіл, шчодрай дапамогі Божай і поспеху ў вашых далейшых працах на карысць Святой Царквы.
З любоўю у Госпадзе
+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ