Свята-Лізавецінскі манастыр у горадзе Мінску пачаў публікацыю ў фармаце аўдыёкнігі ўспамінаў старца Яфрэма Філафейскага пра прападобнага Іосіфа Ісіхаста
24 жніўня 2021Свята-Лізавецінскі жаночы манастыр у горадзе Мінску пачаў публікацыю на сваім YouTube-канале аўдыёкніжкі старца Яфрэма Філафейскага «Маё жыццё са старцам Іосіфам», прысвечаную жыццю аднаго з найбольш шануемых старцаў XX стагоддзя прападобнага Іосіфа Ісіхаста (Коціса).
Іосіф Ісіхаст — афонскі манах, духоўны настаўнік многіх афонскіх манахаў. З імёнамі вучняў старца Іосіфа звязана абнаўленне 6 з 20 афонскіх манастыроў і многіх абяцеляў за межамі Афона.
Аўтар кнігі — вучань і пераемнік прападобнага Іосіфа архімандрыт Яфрэм Філафейскі. Слухачы кнігі даведаюцца, як ён стаў ігуменам манастыра Філафей на Афоне, стваральнікам і духаўніком праваслаўных грэчаскіх манастыроў у Амерыцы. Перад слухачамі ўпершыню раскрываюцца ў поўнай меры вобраз прападобнага старца Іосіфа і яго навука аб манаскім ладзе жыцця і спасенні. Кніга дае адказ на галоўныя для хрысціяніна пытанні духоўнага жыцця.
Раздзелы кнігі можна слухаць на YouTube-канале Лізавецінскага манастыра па тэгу АЎДЫЁКНІГА.