Тэлеканал «Спас» пакажа дакументальны серыял «Страсная сядміца»
25 красавіка 2021На тэлеканале «Спас» стартуе паказ дакументальнага цыкла «Страсная сядміца». У серыйным фільме падрабязна распавядаецца аб кожным дні Страснога тыдня, а таксама аб тым, як Царква і праваслаўныя вернікі рыхтуюцца да Вялікадня. Вядучы тэлепраекта — заслужаны артыст Расіі Андрэй Мярзлікін.
Страсная сядміца — самы важны для хрысціян тыдзень у годзе, фінальны этап падрыхтоўкі да «Свята святаў» — светлага Вялікадня. На працягу тыдня Царква зноў перажывае апошнія дні зямнога жыцця Спасіцеля. Аўтары дакументальнага цыклу «Страсная сядміца» разам з гісторыкамі і біблеістамі паспрабавалі разабрацца, што менавіта адбывалася ў дні перад распяццем Спасіцеля: навошта фарысеям спатрэбілася смерць Хрыста і чым яны пагражалі Пілату? У чым у рэчаіснасці складалася здрада Іуды і чаму Спасіцель павінен быў памерці ў Пасху?
У серыяле таксама распавядаецца пра богаслужэбныя асаблівасці Страснога тыдня. Святары і спецыялісты па літургіцы раскрываюць сэнс таго, што адбываецца ў храмах у кожны з дзён Страснога тыдня, тлумачаць, чым адрозніваюцца літургіі Іаана Залатавуста, Васілія Вялікага і Грыгорыя Дваяслова і чаму ў Вялікую Суботу служба ўтрымлівае мноства чытанняў са Старога Запавету.
Стваральнікі тэлепраекта асабліва асвятлілі падрыхтоўку да святкавання Вялікадня ў шматдзетнай праваслаўнай сям'і. Як у гэтыя дні ў шумным мегаполісе засяродзіцца на галоўным? Як данесці сэнс таго, што адбываецца, да дзяцей? Што можна і трэба рабіць сучаснаму чалавеку ў дні посту? На гэтыя і іншыя надзённыя пытанні адказваюць царкоўныя і свецкія эксперты.
Першая серыя выйдзе ў эфір на тэлеканале «Спас» у Вербную нядзелю, 25 красавіка, у 20.55 па маскоўскім часе. У дні Страснога тыдня, з панядзелка па пятніцу, час выхаду серыяла — у 21.30. Усе серыі будуць паўтарацца ў Вялікую суботу, а таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканала «Спас».