Тэлеканал «СПАС» загадам Мінінфарма РБ унесены ў спіс тэлеканалаў, дазволеных да рэтрансляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
07 ліпеня 2021Тэлеканал «СПАС» загадам Мінінфарма РБ ад 11 чэрвеня 2021 № 207 унесены ў спіс тэлеканалаў, дазволеных да рэтрансляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дазвол на распаўсюджванне выдадзены тэрмінам на 3 гады.
Спас — грамадскі праваслаўны канал. Аснову эфіру складаюць цыклавыя праграмы ўласнай вытворчасці духоўнай накіраванасці (асвятленне дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, духоўна-маральнае выхаванне і рэлігійная адукацыя), а таксама дакументальнае кіно.