Навігатар: Навіны

У дзень святкавання Хрышчэння Русі на рацэ Нёман была здзейснена хрышчальная Літургія

30 ліпеня 2019

top.jpg

28 ліпеня, у дзень святкавання Хрышчэння Русі і памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, на рацэ Нёман, ля Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, была здзейснена хрышчальная Бажэственная літургія.

Узначаліў богаслужэнне благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук. Яму саслужылі благачынны Карэліцкай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Орса і благачынны Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель.

Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор з удзелам ігумена Яўсевія, намесніка манастыра, пад кіраваннем іерэя Яўгена Барташэвіча.

Сёлета перад пачаткам богаслужэння прынялі Таінства Хрышчэння 25 чалавек. Сярод іх былі дзеці, падлеткі, дарослыя і пажылыя людзі. У канцы богаслужэння кожнаму было ўручана пасведчанне аб хрышчэнні. Па заканчэнні службы ўсе былі запрошаны на манастырскую трапезу.

Навагрудская епархія / Church.by