У гімназіі №11 горада Мінска адбыўся Велікодны канцэрт званоў

07 мая 2021

top.jpg

4 мая 2021 года ў ДУА «Гімназія № 11 горада Мінска» адбыўся традыцыйны велікодны канцэрт званоў. Мерапрыемства было арганізавана Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам імя святых Мяфодзія і Кірыла сумесна з аддзяленнем званароў Мінскага духоўнага вучылішча ў рамках рэалізацыі духоўна-адукацыйнага праекта «Логас».

Для навучэнцаў быў выкананы звон на званах, якія ўжываюцца ў богаслужэбнай практыцы Праваслаўнай Царквы, а таксама праведзена знаёмства з гісторыяй перазвону і звязанымі з ім велікоднымі традыцыямі.

У завяршэнне мерапрыемства быў праведзены майстар-клас пад кіраўніцтвам дырэктара аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдана Бярозкіна, на якім кожны мог паспрабаваць свае сілы ў якасці званара.

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр/Church.by