У Гомелі, Рэчыцы, Светлагорску і Жлобіне адбудзецца II Міжнародны духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль
22 жніўня 2021Па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага, у чатырох гарадах Гомельскай епархіі — Гомелі, Рэчыцы, Светлагорску і Жлобіне пройдзе II Міжнародны духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль.
У Гомелі фестываль будзе праходзіць з 29 жніўня па 9 верасня ў будынку Гомельскага дзяржаўнага цырка. У Рэчыцы з 11 па 18 верасня ў будынку гарадскога Палаца культуры. У Светлагорску з 20 па 26 верасня ў будынку Светлагорскага цэнтра культуры. У Жлобіне з 28 верасня па 3 кастрычніка ў будынку гарадскога цэнтра культуры.
У фестывалі возьмуць удзел храмы і манастыры з Беларусі, Расіі, Украіны, Чарнагорыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Сірыі, Малдовы.
Шырокая духоўна-асветніцкая праграма для дзяцей і дарослых уключае духоўныя гутаркі, лекцыі, творчыя сустрэчы, выставы, канцэрты, дэманстрацыю мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў. Для самых маленькіх гасцей мерапрыемства будзе арганізавана праца дзіцячай пляцоўкі.
На выставе-кірмашы будзе прапанаваны шырокі асартымент тавараў. Усе жадаючыя змогуць набыць іконы, кнігі, царкоўнае начынне, мёд і травы, манастырскі хлеб і раслінныя алеі, а таксама памятныя сувеніры ручной працы.
Фестываль накіраваны на прыцягненне ўвагі да праваслаўнай культуры і яе традыцый, адраджэння і захавання духоўных каштоўнасцяў, умацаванню міжкультурных і духоўных сувязяў, а таксама маральнаму і духоўнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
Упершыню Гомельскай епархіяй праект духоўна-асветніцкіх праваслаўных фестываляў быў падрыхтаваны ў 2019 годзе. Удзельнікі і госці адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі і арганізацыі мерапрыемства.