У Гомельскай епархіі выпушчаны Праваслаўны царкоўны каляндар на 2022 год «Па́мятайце наста́ўнікаў вашых...»

10 жніўня 2021

top.jpg

Па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага, Інфармацыйным аддзелам Гомельскай епархіі падрыхтаваны і выпушчаны Праваслаўны царкоўны каляндар на 2022 год «Памятайце настаўнікаў вашых...».

Выданне прысвечана памяці архіпастыраў — гадавіне з дня смерці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (2021) і дзясятай гадавіне з дня смерці архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча) (2012).

Месяцаслоў уяўляе сабой настольную кнігу, якая ўключае ў сябе поўны каляндар святаў, а таксама прастольныя святы дзеючых і будуемых прыходаў і храмаў і дні шанавання святых гомельскай зямлі на 2022 год. У ім таксама прадстаўлены поўны месяцаслоў, паказальнік чытанняў Свяшчэннага Пісання, паказальнік імёнаў святых і паказальнік абразоў Божай Маці.

У выданні выкарыстаны тэксты, прысвечаныя незабыўным архіпастырам з кнігі Петрашкевіча А. А. «У послуху адданы», часопіса «Стрэчанне», матэрыялы прадастаўленыя Мінскай епархіяй БПЦ, а таксама артыкул пад аўтарствам Ананьева А. В.

Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі з архіваў інфармацыйнага аддзела, благачынных акруг, а таксама асабістых архіваў святароў.

Гомельская епархія/Church.by