У горадзе Мазыры прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 10-годдзю заснавання Таварыства цвярозасці «Ператварэнне»
07 чэрвеня 2021Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда 5 чэрвеня 2021 года прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю з дня заснавання праваслаўнага Таварыства цвярозасці «Ператварэнне» пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Мазыра.
У сходзе прыняў удзел кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму протаіерэй Дыянісій Пясецкі. Ён павіншаваў членаў Таварыства «Ператварэнне» са знамянальнай датай, выказаў асаблівую падзяку арганізатару і кіраўніку Таварыства Міхаілу Рыгоравічу Шпаруну за шматгадовую працу, перадаў у дар таварыству літаратуру і відэаматэрыялы па прафілактыцы алкагалізму.
Павіншаваць з юбілеем актывістаў прыехалі аднадумцы з Таварыства цвярозасці «Пакроўскае» пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна на чале з духаўніком іерэем Міхаілам Перцам, члены таварыства «Цвярозасць» пры храме іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» г. Мінска і таварыства цвярозасці «Лізавецінскае» пры Свята-Лізавецінскім манастыры г. Мінска.
Праграма мерапрыемства ўключала ўдзел у Бажэственнай літургіі ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы, паломніцтва да Юравіцкага цудатворнага абразу Божай Маці ў Юравіцкі манастыр Нараджэння Багародзіцы, абмен вопытам у сферы цвярозай працы, правядзенне групавога занятку і нефармальныя зносіны ля вогнішча.