У храме-помніку ў гонар Усіх Святых стартавала акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі»
23 сакавіка 2021У храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванні Айчыны нашай паслужылі, 22 сакавіка 2021 года ў рамках агульнарэспубліканскага праекта «Адкрыты дыялог» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі быў дадзены старт традыцыйнай міжканфесійнай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі». Акцыя накіраваная на рэканструкцыю і добраўпарадкаванне храмаў, крыніц і помнікаў вайсковай славы.
Моладзевы рух Усіхсвяцкага прыхода сумесна з актыўнай моладдзю сталіцы прыняў удзел ва ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол храма-помніка. Пасля дружнай працы маладыя прыхаджане гасцінна сустрэлі гасцей, правялі экскурсію і расказалі аб багатым гістарычным напаўненні мемарыяльнага комплексу.
Падчас сумеснай трапезы кіраўнік моладзевага руху Agios Мікалай Камарчук і сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандра Ганчарова абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва, у прыватнасці, сумесны ўдзел у дабрачыннай акцыі Усіхсвяцкага прыхода «Добрае сэрца».