У храме святой праведнай Ганны ў вёсцы Загор'е адзначылі 160-годдзе прыхода

07 жніўня 2021

top.jpg

7 жніўня ў храме гонар святой праведнай Ганны ў вёсцы Загор'е Карэліцкага раёна адзначылі 160-годдзе прыхода.

Святочную Бажэственную літургію ўзначаліў сакратар Навагрудскай епархіі протаіерэй Анатоль Герасімук. Яму саслужылі благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса і настаяцель храма іерэй Андрэй Абрамовіч.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўсе прысутныя былі запрошаны на агульную трапезу.

Август 2009.jpg

Храм святой праведнай Ганны ў вёсцы Загор'е быў пабудаваны на тэрыторыі могілак у 1861 годзе на ахвяраванні мясцовых жыхароў. За гады ганенняў на Царкву храм прыйшоў у запусценне, так што да пачатку 1990-х гадоў знаходзіўся ў напаўразбураным стане. У 1994 годзе храм быў адноўлены і асвячоны. Але на гэтым праца па аднаўленню святыні не скончылася: храм быў драўляным і хутка занепадаў. Вышэй фота 2009 года.

У 2010-х гадах пачалася вялікая праца па перабудове храма, якая завяршылася да прастольнай урачыстасці ў гонар святой праведнай Ганны 7 жніўня 2020 года. Фота 2020 года:

Август 2020.jpg

Навагрудская епархія/grodnonews.by/Church.by